html5 templates

СЬЦЯГ

бела-сіне-белы

У старадаўніх геральдычных творах Каламб'ера Вараная вялікае месца адводзілася тлумачэньню колераў. Кожны колер сімвалізуе пэўнае паняцьце. Падрабязьней...

Шэраг эксперыментаў паказаў, што выкарыстаньне ліхтароў сіняга колеру прыводзіць да зніжэньня ўзроўню злачыннасці. У японскім горадзе Нара ўсталявалі сінія ліхтары ў найбольш крымінагенных раёнах горада і на чыгуначнай станцыі. У выніку ўзровень злачыннасьці ў гэтых раёнах зьнізіўся на 9 %, а на чыгуначнай станцыі за два гады не было ніводнага самагубства. Таксама сіні колер бачаць абсалютна ўсе людзі з любым колераўспрыманьнем.

Блакітны — колер мары і ідэальнасьці, адгэтуль паняцьце — блакітная мара. Выбар такога колеру кажа аб жаданьні спакою і сапраўднай стабільнасьці.

У іканапісе сіні колер сімвалізуе духоўнасьць і Маці Божую. Сінім малюецца гімацій Ісуса Хрыста, што выказвае яго боскасьць і мудрасьць. Сіні колер — сімвал Сьвятога Духа. Прысутнічае ў большасьці ікон. Сіні ў іконе часта спалучаецца з чырвоным. Разам яны складаюць адзінства супрацьлегласьцяў. 

Сцяг стараятвягаў

Сьцяг стараятвягаў

Тры гарызантальныя паласы: белая, сіняя і белая. Белы колер сімвалізуе Беларусь, а сіняя паласа — раку Сож.

Флагі ятвягаў. Гэта група заходнебалтскіх плямёнаў на рубяжы першага i другога тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю паміж рэкамi Нёман i Нараў. Яны вялi барацьбу супраць рускiх i польскiх князёу, а з сярэдзiны Xlll стагодззя — i супраць крыжаносцаў. Часткова былi знiшчаны крыжаносцамі, а землi ятвягаў увайшлi ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага. Пасля разгрому ятвягаў князем Вiтаўтам у Аўгустаўскiх лясах яны пакiнулi свае тэрыторыі i пасялiлiся уздоўж ракi Сож, дзе цяпер і пражываюць.
З кнігі „Флагі Беларусі“ (А. Н. Басаў, І. М. Куркоў)

На думку беларускіх дасьледчыкаў Анатоля Тараса і Артура Пракапчука, кароль Міндоўг быў выхадцам з яцьвяжска-пагезанскіх зямель. Дынастыя Гедымінавічаў у Вялікім Княстве Літоўскім, магчыма, таксама была Яцьвяжскага паходжаньня. Па сьведчаньні граматы Міндоўга 1259 года, гістарычная вобласьць Дайнава ў яго час называлася некаторымі Яцьвезін.

Сож

р. Сож

Сож, БНР

Сож цалкам знаходзіўся на беларускай зямлі ў час абвяшчэньня БНР

Існуе пяць галоўных геральдычных колераў, асноўныя з каторых:

Чырвоны

Чырвоны — графічна малюецца вертыкальнымі лініямі.
Атрымліваўся зьмешваннем сурыкаў і кінавары.

Сіні

Сіні — графічна малюецца гарызантальнымі лініямі.
Атрымліваўся зьмешваннем кобальту і ультрамарына.

Калі разглядаць бчб-сьцяг з пункту гледжаньня правілаў геральдыцы, дзе чырвоны колер адпавядае вертыкальнай палосцы, то можна зрабіць лагічны вынік, у якім палоска павінна быць вертыкальная на сьцяге, або сам сьцяг трэба насіць вертыкальна. 

А гарызантальнай палосцы адпавядае сіні колер.

Графічны сіні колер па правілах геральдыцы

Такім чынам дзяржаўным павінен стаць бела-сіне-белы сьцяг (с - значыць сімбіёз), а бела-чырвона-белы — нацыянальны. Разьвіцьцё гэтай ідэі прыводзіць да абнаўленьня ўсёй сістэмы дзяржаўнага ўтварэньня. У выніку атрымліваем: міністэрства нацыянальнасьці, міністэрства надзвычайнасьці (МНС), міністэрства экалогіі, міністэрства агракультуры, міністэрства дзяржаўнасьці, міністэрства палітычнай роўнасьці, міністэрства людзкой роўнасьці, міністэрства грамады. 7 прадстаўнікоў, вылучаных ад кожнага міністэрства складаюць урад, адзін з якіх абіраецца прэзідэнтам. Прэзідэнт абіраецца народам віртуальным спосабам, зыходзячы з таго, якія асноўныя пытаньні трэба вырашыць за вылучаны тэрмін. 

Чалавек памяркоўны жонку заўсёды сабе бярэ рашуча файную

Нацыянальны сьцяг Зьміцер Роўны @rounyja

Нацыянальны
(чырвоны)

Пазітыўны сьцяг Антось Марка @markaantos

Надзвычайны
(памаранчавы)

Экалагічны сьцяг Антук Кука @kukaantuk

Экалагічны
(жоўты)

Агракультурны сьцяг Пятро Пяро

Агракультурны
(зялёны)

Дзяржаўны сьцяг

Дзяржаўны
(сіні/блакітны)

Роўнасьць палітычная сьцяг Язэп Палітыка @palityka

Палітычны
(black/чорны)

Роўнасць чалавечная сьцяг Вера Водар @veravodar

Людзкі
(ружовы)

Абыякавасьць сьцяг Алесь Сьветлы @asvietly

Грамадзкі
(фіялетавы)

Дзяржаўны сьцяг Беларусі

Цалкам белы сьцяг любых прапорцый лічыцца сьцягам сусьветнага адзінства. Белы колер сімвалізуе чысьціню намераў і супрацьстаяньне ўсяму хто і што дзейнічае супраць чалавецтва.

Ніл Гілевіч 
І ўсё-такі дойдзем!..

За векам век плыве-цячэ, 
А мы ідзем, ідзем... I што ж? 
О, як далёка нам яшчэ 
Да Беларусі! 

Ужо няўсьцерп нам крыж пакут, 
I мы крычым, крычым, але –
Не дакрычаліся пакуль 
Да Беларусі. 

А можа быць, яна – міраж, 
I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж 
Не далятае голас наш 
Да Беларусі? 

Відаць, пракляцьця знак ляжыць 
На нас ад роду, і таму 
Так цяжка шлях нам церабіць 
Да Беларусі. 

Равуць вятры, грымяць грамы, 
Пыл засьціць вочы нам, і ўсё ж, 
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы 
Да Беларусі!.. 

Жыве Квітнеючая Беларусь

Панславянскія колеры (чэшск.: slovanské barvy «славянскія колеры») — чырвоны, сіні, белы колеры, якія прысутнічаюць на нацыянальных і дзяржаўных сьцягах шматлікіх краін, рэгіёнаў і арганізацый.

Максім Багдановіч
Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Слуцкія паясы

Максім Багдановіч
Па-над белым пухам вішняў

Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.

І ліецца хваляй песьня, –
Ціхі, ясны гімн вясьне.
Ці ня сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Ці ня вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?

Не паняць таго ніколі,
Не разьведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, зьвіняць.

Песьня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны сьвет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.

Слуцкія паясы

Міхал Анемпадыстаў: На гэтую тэму ёсць вельмі добры анекдот. Настаўніца пытаецца: Дзеці, як мы ўпрыгожым клас да Новага года?. Вовачка адказвае: А давайце на столі пасярод пакоя запярдолім чырвоную паласу!. Настаўніца – у істэрыку: дзіця лаецца! Бяжыць да дырэктара, абурана пераказвае яму сітуацыю. Дырэктар пытаецца: Дык а што ён канкрэтна сказаў?. Настаўніца паўтарае – што прапанаваў на столі „запярдоліць чырвоную паласу“. Дырэктар кажа: Дык а ў чым праблема? Не падабаецца чырвоная – запярдольце сінюю!

Планеты Сонечнай сістэмы

Мір у Беларусі — мір ва ўсім сьвеце.

Каб зрабіць мір ва ўсім сьвеце недастаткова проста ўзяць новы сьцяг. Для гэтага трэба ісьці сапраўднымі палітычнымі, эканамічнымі, турыстычнымі і іншымі крокамі. Але рабіць гэтыя крокі трэба сьвядома, з адзінай для ўсіх краін мэтай і ідэяй, якая будзе адлюстроўвацца ў зьменах сьцягоў. Ідэя простая: спачатку ўсім краінам трэба пазбавіцца ад чырвонага колеру, які ў большасьці краін азначае вайну і пралітую кроў у вайне. А калі сьцягі зьменяцца на сіні і жоўты колер, то наступны крок гэта крок да белага мірнага сьцяга. 

Выява ніжэй гэта канцэпцыя на прыкладзе некаторых краін, бо ў кожнай свае асаблівасьці і кожная знаходзіцца на сваім узроўні. Таму любыя сацыяльна-палітычныя зьмены павінны суправаджацца асэнсаванымі зьменамі сьцягоў. Калі краіна гатова зрабіць вялікі крок, то можна рабіць кардынальныя зьмены сьцяга, а калі маленькі, то маленькія зьмены. Прыкладам для такіх зьменаў сёння можна назваць Еўрасаюз. Але сэнс ня ў тым каб ствараць новыя саюзы і саветы, сэнс у тым каб захоўваць лепшыя нацыянальныя каштоўнасьці і сумяшчаць іх з цягай да адзінай мэты. „Адзінства ў разнастайнасьці“ — афіцыйны дэвіз Еўрапейскага Саюза.
Планета Зямля складаецца з шасьці мацерыкоў. Па гісторыка-культурнаму паняцьцю складаецца з шасьці частак сьвету. Таму на алімпійскі сьцяг трэба дадаць яшчэ адно кольца.

Сьцягі сьвету

У сэньсе рэлігіі беларусам ідэальна пасуе Анімізм. Анімізм (па-лацінску: anima, animus, — «душа» і «дух» адпаведна) — вера ў існаваньне душы і духаў, вера ў адушаўлёнасьць ўсёй прыроды. Бог паўсюдна, вер у тое, што табе бліжэй.

Царства, сіла, слава

Рыгор Барадулін

Засвой!

Пяць пальцаў на руцэ тваёй,
Як кожнага завуць,
Засвой.
Пястук –
Усіх братоў пастух,
Ён першы пачынае рух.
Ківун –
Ён грозна робіць кіў,
Каб кепскага ты не рабіў.
Даўгай –
За ўсіх даўжэй, таму
“Дапамагай!” – крычаць яму. 

Пярсцец –
Ён порсткі правяраць,
Пярсцёнкі любіць прымяраць.
І мезенчык
Мяншун, які
Склікае пальцы ў кулакі.

Пяць пальцаў – моцная радня
І ўсіх трымае
Даланя.

2 сакавіка 1997 года

Mobirise