верш пра Горадню
Го́радня — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2020 год — 356 900 чалавек[2]. Знаходзіцца за 300 км ад Менску. Вузел чыгунак на Вільню, Масты і Беласток, аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду і Ваўкавыск. Рачны порт, аэрапорт.
Горадня — даўняе магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну. Мела неафіцыйны статус другой (пасьля Вільні) сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай. У наш час найбагацейшае на гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі[4]. Тут захаваліся Стары і Новы замкі, Калоская царква, комплексы манастыра базылянак з царквой Раства Багародзіцы, езуіцкага калегіюму з касьцёлам Сьвятога Францішка Ксавэрыя, кляштараў бэрнардынаў з касьцёлам Адшуканьня Сьвятога Крыжа, брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і францішканаў з касьцёлам Маці Божай Анёльскай, касьцёл Сьвятога Духа, кляштарныя карпусы дамініканаў і кармэлітаў, палацы Валіцкіх, Масальскіх, Сапегаў і Храптовічаў, фрагмэнты ансаблю Гарадніцы, дамы-музэі Элізы Ажэшкі і Максіма Багдановіча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся дамініканскі і кармэліцкі касьцёлы, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама меская ратуша, Фара Вітаўта, комплекс кляштару бэрнардынак з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацы Агінскіх, Радзівілаў і Тызэнгаўзаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Лагатып увасабляе шрыфтавое напісаньне