Там чутна: Беларусь! Там — Незалежнасьць!
А там — „Паўстань, пракляцьцем“... Ну, а мы?
Мы ў страху... дум крутня... разьбежнасьць...
Без толку крыльлем хлопаем, як цьмы.Янка Купала, 1922
Гісторыя
25 жніўня 1991-га былі юрыдычна замацаваныя вынікі змаганьня пакаленьняў за незалежнасьць — Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.
Сэсія была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканьне сэсіі выказалася 84 дэпутаты), і працавала 24-25 жніўня. Прэзыдыюм ВС прапанаваў павестку дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», апазыцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэньне незалежнасьці, пытаньне аб адказнасьці кіраўніцтва ВС за бязьдзеяньне ў дні путчу, аб забароне КПБ-КПСС, аб стварэньні ўласнага войска.